Фота Настассі УТКІНАЙ.

Абноўленыя банкноты узору 2009 года наміналам Br20 і Br50 будуць уведзены ў зварот ад 23 сакавіка. Такое рашэнне прынялі з пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 13 сакавiка 2020 года, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Ахоўны комплекс абноўленых банкнот Br20 і Br50 узмоцнены за кошт дадатковага вадзянога знака, больш шырокай ахоўнай ніткі, а для Br50 яшчэ і за кошт выявы з колеразменлівым эфектам.

У Нацбанку звярнулі ўвагу, што банкноты узору 2009 года наміналам Br20 і Br50, выпушчаныя ў 2016 годзе, застаюцца законным плацежным сродкам.