Фота NY Times.

23 сакавіка Міністэрства аховы здароўя правяло брыфінг наконт каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі.

Як паведамілі на брыфінгу, самаму маладому пацыенту з каранавірусам у Беларусі тры гады, а самаму старому — 78.

Таксама 22 сакавіка Міністэрства аховы здароўя выявіла яшчэ адзін выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Гомельскай вобласці. Раней там ужо быў зафіксаваны выпадак. Пацыентку даставілі ў Гомель, каб аказаць ёй неабходную дапамогу. На дадзены момант каранавірусная інфекцыя зафіксавалі ў Гродне, Віцебску, Мінску і Гомельскай вобласці.