Электронныя кірмашы правядуць на Маладзечаншчыне і Валожыншчыне.
30 сакавіка на рэсурсе e-vacancy.by правядуць электронныя кірмашы вакансій. Працоўныя месцы прапануюць арганізацыі з Маладзечаншчыны і Валожыншчыны.
Грамадзяне змогуць у рэжыме рэальнага часу задаць наймальнікам пытанні пра заробок, умовы працы і наяўнасць жылля, паведамляюць у Мінаблвыканкаме.