Фота kartinkioboi.ru.

22 сакавіка вілейскім выратавальнікам паведамілі, што гарыць гараж у Макаўі.

Калі выратавальнікі прыехалі, з блочнага гаража, прыбудаванага да дома, ішоў дым. Памяшканне было зачыненае, таму выратавальнікі з дапамогай спецыяльных інструментаў дэмамантавалі металічныя вароты.

Пажар патушылі. Агонь пашкодзіў драўляную абшыўку ў гаражы, дах, і крыху – заднюю частку аўтамабіля «Фіат», які там стаяў.

Спецыялістам стала вядома, што пажар пачаўся ў куце пабудовы.

Па словах уласніка дома і гаража, у доме ніхто не жыве. Ён яшчэ будуецца. Напярэдадні гаспадар паставіў аўтамабіль у гараж для рамонту. Па факце праводзяць праверку, расказаў карэспандэнту старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Яўген Камароў.

Вілейскі РАНС нагадвае аб правілах пажарнай бяспекі:

  • Не выкарыстоўвайце ў гаражах печкі і катлы.
  • Перад тым, як выкарыстоўваць электрапрыборы, чытайце інструкцыю.
  • Не пакідайце электрапрыборы без нагляду.

• Текст доступен на языке: Русский