Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя выпусціла памятку для пацыентаў паліклінікі. 

1. Калі чалавек захварэў:

Калі Вы захварэлі са з’яўленнем сімптомаў (павышэнне тэмпературы, кашаль, абцяжаранае дыханне, заложенность носа г.д.) заставайцеся дома і патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр установы аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

У размове з работнікам установы паведаміце:

а) Раскажыце, што Вас турбуе,

б) Пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон),

в) З Вамі звяжацца медыцынскі работнік — прытрымлівайцеся яго ўказанням.

У амбулаторна-паліклінічных установах арганізаваны асобныя ўваходы і кабінеты для прыёму пацыентаў з тэмпературай і сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі.

2. Аб праходжанні даследаванняў:

Праходжанне дыспансерызацыі, рэабілітацыі, лабараторныя і інструментальныя даследаванні ў планавым парадку, у тым ліку флюараграфію органаў грудной клеткі, ЭКГ, хольтэраўскае манітарыраванне, увядзенне ін’екцыйных лекавых сродкаў праз працэдурны кабінет часова адкладзіце.

3. Рэцэпты на лекі для пацыентаў з хранічнымі захворваннямі:

Калі Вы маеце патрэбу ў выпісцы рэцэптаў на лекавыя сродкі для пастаяннага прыёму, раней прызначаныя доктарам, патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр установы аховы здароўя па месцы жыхарства, пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон), з Вамі звяжацца медыцынскі работнік, які арганізуе выпіску і дастаўку рэцэптаў на дом.

Калі Вы старэйшыя за 60 гадоў і маеце патрэбу ў аглядзе медыцынскага работніка ў сувязі з пагаршэннем самаадчування, патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр ўстановы аховы здароўя па месцы жыхарства, паведаміце пра гэта, пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон), на працягу працоўнага дня з Вамі звяжацца медыцынскі работнік і ўзгодніць час для візіту на дом.

Пазбягаючы планавага наведвання устаноў аховы здароўя, Вы дазволіце гэтым установам працаваць больш эфектыўна і дапаможаце абараніць Вас і іншых ад магчымага заражэння і распаўсюджвання COVID-19 інфекцыі.

4. Афармленне выпісак з медыцынскіх дакументаў:

Рэкамендуецца арганізаваць афармленне выпісак з медыцынскіх дакументаў па анлайн заяўках на інтэрнэт-сайтах устаноў з наступнай выдачай іх пацыентам пры прад’яўленні дакумента ў асобна адведзеным месцы.