Фота ferra.ru.

Маладзечанец Дзмітры Карповіч – выпускнік БДУ. Сёння ён беспрацоўны. Чакае службы ў войску. Падчас пандэміі хлопец вырашыў дапамагчы тым, хто мае патрэбу. Дзмітры гатовы бясплатна дастаўляць жыхарам Маладзечаншчыны прадукты, лекі і ўсё неабходнае.

– Цяпер – пандэмія каранавіруса. Гэта цяжкі час для ўсіх людзей. Я лічу, што мы павінны падтрымліваць і дапамагаць тым, каму гэта неабходна. Многім людзям цяпер цяжка, ім боязна выйсці ў краму. Службы дастаўкі ежы перагружаныя. Усім не хапае персаналу і магчымасці. Што ж рабіць? У сувязі з гэтым я прапаную свае паслугі ў якасці кур’ера, – расказаў Дзмітры карэспандэнту.

Вы можаце звярнуцца да хлопца і папрасіць прывезці прадукты з крамы або лекі з аптэкі.

Дастаўка – за кошт кур’ера!

Пры атрыманні вы аплачваеце па чэку толькі прадукты.

Каму гэта трэба

  • Сталым людзям
  • Людзям з інваліднасцю
  • Маці або бацьку, якія адны гадуюць дзяцей
  • Людзям, якія панічна баяцца выходзіць на вуліцу
  • Медыцынскім работнікам. Дзмітры гатовы даставіць ежу на месца працы

– Я распаўсюдзіў інфармацыю праз сваіх знаёмых у сацсетках. Але не ўсе людзі з гэтых катэгорый карыстаюцца сацсеткамі, – адзначае Дзіма. – Таму я і звярнуўся ў ваша выданне – крыніцу, якой давяраюць і якую чытаюць, у тым ліку і людзі ва ўзросце. Ініцыятве толькі пару дзён. Замоў пакуль не было, але, спадзяюся, хутка з’явяцца.

Як зрабіць замову

Пішыце Дзмітрыю ў паведамленні ўКантакце. Або тэлефануйе на нумар (8 044) 5697809. Кажыце, што вам неабходна, або дасылайце спіс. Хлопец удакладніць падрабязнасці. Калі трэба, ператэлефануе з крамы.

Прадукты вам данясуць да дзвярэй. Вы праверыце, ці ўсе тавары ёсць.

Што нельга замовіць

  • цыгарэты
  • алкаголь
  • рэцэптурныя лекі

Колькі каштуе

Прадукты Вы аплачваеце па чэку з крамы. Дастаўка – бясплатная.

– Буду рады, калі ў горадзе знойдуцца людзі, якія пагодзяцца развозіць прадукты на бязвыплатнай аснове. Мы можам аб’яднацца і дапамагчы людзям разам, – падсумаваў Дзмітры.