Фота unian.net.

Пастанова ўрада Расіі ад 20 сакавіка дазваляе толькі транзіт грамадзян Беларусі і іншых дзяржаў СНД праз тэрыторыю РФ.

Уезд у Расію грамадзян Беларусі, якія не маюць расійскага віду на жыхарства, для знаходжання на тэрыторыі РФ па-ранейшаму забаронены, заявілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

— Калі ўважліва прачытаць пастанову ўрада Расіі да канца, там зразумела, што гаворка ідзе толькі аб дазволе транзіту беларускіх грамадзян, якія вяртаюцца дадому ў Беларусь з трэціх краін, — сказалі ў прэс-службе. — Аб аднаўленні ўезду ў Расію грамадзян Беларусі, якія не маюць віду на жыхарства ў РФ, для знаходжання на яе тэрыторыі гаворка пакуль не ідзе.

Часовая забарона на ўезд у Расію ўведзеная ад 18 сакавіка да 1 мая.