Фота naviny.by.

Абмежаванні на ўезд у Расію, якія ўвялі на фоне распаўсюджвання каранавіруса ад 18 сакавіка да 1 мая, не распаўсюджваюцца на грамадзян краін СНД, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Аб гэтым паведамляе ria.ru.

Адпаведнае распараджэнне ўрада РФ апублікавана на партале прававой інфармацыі.

Кабмін распарадзіўся забяспечыць пропуск гэтых грамадзян праз дзяржмяжу РФ. Такім чынам, беларусы могуць свабодна перасякаць беларуска-расійскую мяжу.