Скрын забяспечаны Юліяй Крук. Шукаюць жанчыну, якая на фота справа.

У Маладзечанскі РАУС звярнулася загадчыца крамы адзення на Вялікім Гасцінцы, 67А. Жанчына паведаміла, што 1 лютага невядомы з гандлёвай залы крамы выкраў куртку коштам 99 беларускіх рублёў.

Праваахоўнікі высветлілі, што ўвечары 1 лютага адміністратар крамы знайшла пустую вешалку, на якой раней вісела мужчынская куртка. Па запісах з камер відэаназірання ўстанавілі, што каля 15.20 куртку прымяраў адзін з наведвальнікаў. Пасля чаго яна знікла, паведамляюць у Маладзечанскім РАУС.

Цяпер праводзяць праверку. Ёсць падставы меркаваць, што па дадзеным факце інфармацыяй, якая прадстаўляе цікавасць для праваахоўнікаў, можа валодаць невядомая жанчына, якая наведвала у гэты дзень краму. Цяпер шукае міліцыя і просіць грамадзян дапамагчы ўстанавіць яе асобу.

РАУС просіць грамадзян, якія ведаюць жанчыну на фота, паведаміць па тэлефоне 8(029) 878-65-93, 102 або ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС 8(0176) 77- 16-56. Ананімнасць і канфідэнцыяльнасць гарантуюць.