На Вілейскім вадасховішчы. Фота Аксаны Ярашонак.

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў вызначыла спіс вадаёмаў для зарыблення на 2020 год. У спісе – Вілейскае вадасховішча.

У бліжэйшы час для зарыблення Вілейскага вадасховішча распрацуюць біялагічныя абгрунтаванні і накіруюць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Калі атрымаюць станоўчы адказ, сёлета вадасховішча зарыбяць.

Летась вадасховішча таксама зарыблівалі за кошт унёскаў, што плацілі сябры арганізацыі.

 

• Текст доступен на языке: Русский