Фота NY Times.

24 сакавіка Японія і арганізацыйны алімпійскі камітэт вырашылі перанесці Алімпіяду на 2021 год. Аб гэтым паведамляе Reuters.

Упершыню за 124-гадовую гісторыю Алімпійскіх гульняў іх перанеслі. Хоць і некалькі разоў Гульні адмянялі падчас двух сусветных войнаў у XXI стагоддзі.

Пасля размовы з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томасам Бахам прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ заявіў, што Гульні перанясуць на лета 2021 года. Гэта робяць за пандэміі каранавіруснай інфекцыі.

Нагадаем, што Алімпійскія гульні ў Токіо павінны былі прайсці ад 24 ліпеня да 9 жніўня 2020 года.

— Мы папрасілі прэзідэнта Баха разгледзець пытанне аб адтэрміноўцы на адзін год, каб спартсмены маглі гуляць у найлепшых умовах, і зрабіць гэту падзею бяспечнай для гледачоў, — сказаў Абэ.

Па словах Абэ, Бах падтрымаў гэта рашэнне. Аднак дагэтуль не з’явілася афіцыйнага паведамлення ад МАК пра перанос Гульняў.

• Текст доступен на языке: Русский