Фота ostrovets.by.

У Мінску падвялі вынікі конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей». Астраўчане — у ліку пераможцаў. 

Гродзенскую вобласць прадставілі 43 работы, якія аказаліся лепшымі на раённым і рэгіянальным узроўнях. Змаглі прабіцца туды і астравецкія канкурсанты.

У чарговы раз гонар Астравеччыны абаранілі выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Саламяная машына Паліны Базюк і Кацярыны Рыбак заняла першае месца ў намінацыі «Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі».