Фота Настассі УТКІНАЙ.

24 сакавіка пачаў працаваць сайт «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамляе рэсурс «Архівы Беларусі».

На сайце можна абраць мову — беларускую ці рускую.

Сайт змяшчае матэрыялы пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі, тэрытарыяльную геральдыку, сімволіку дзяржаўных органаў, палітычных партый, прафесійных саюзаў, грамадскіх аб’яднанняў.

• Текст доступен на языке: Русский