Фота прэс-служба Дынама-Маладзечна.

23 сакавіка Федэрацыі хакея Беларусі паведаміла са спасылкай на Следчы камітэт: завершана папярэдняе расследаванне па дамоўнаму матчу «Дынама-Маладзечна» — «Магілёў».

У прадстаўленні СК папрасіў разабрацца ў прычынах і ўмовах, якія спрыялі здзяйсненню злачынства, а таксама ліквідаваць прычыны парушэнняў.

Хто ўдзельнічаў у дамоўнай гульні?

Федэрацыя прыняла рашэнні па ўсіх удзельніках таго матчу. На пасяджэнні камітэта Дысціплінарнага камітэта федэрацыі хакея прысутнічалі старшы следчы па асабліва важных справах Яўген Папоў, дырэктар «Дынама-Маладзечна» Ігар Нікалайчык і начальнік каманды Дзмітры Мельнік.

Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванні гульцам «Дынама» Аляксею Іванову, Сяргею Шэлегу і Вячаславу Лісічкіну — яны прынялі рашэнне за незаконнае ўзнагароджанне аказаць ўплыў на вынік матчу. Следчы камітэт лічыць, што Лісічкін і Шэлег прыцягнулі да супрацьпраўных дзеянняў Паўла Баярчука, Станіслава Кучкіна і Аляксандра Сырэя. У сваю чаргу, Сырэй прыцягнуў да справы Мікіту Усціненка.

Гэтым хакеістам за дамоўны матч абяцалі суму ад 16 да 32 тысяч рублёў ад залежнасці ад выйгрышаў па стаўках.

Справу ў адносінах да Іванова, Усціненка, Сырэя, Шэлега перадалі ў пракуратуру. Лісічкін, Баярчук і Кучкін раскаяліся, таму па іх справу закрылі.

Следчыя высветлілі, што трэнер «Дынама» Ігар Крывашлык асабіста ці праз трэціх асоб зрабіў 20 ставак на гульняў з удзелам маладзечанскай каманды. Таксама стала вядома, што пра дамоўны матч у дзень гульні даведаліся Дзмітры Амбражэйчык, Мікіта Феакцістаў, Арцём Воўкаў. Яны адмовіліся дапамагаць, але не паведамілі пра дамоўны матч.

Што вырашыў Дысцыплінарны камітэт?

— вынік матчу за 12 лістапада паміж «Дынама-Маладзечна» і «Магілёвам» анулявалі;

— «Дынама» залічылі тэхнічнае паражэнне, а «Магілёву» — тэхнічную перамогу;

— выключылі ўсе статыстычныя паказальнікі гульцам абедзвюх камандаў, якіх яны дамагліся ў матчы;

— «Дынама» павінен сплаціць штраф у памеры 400 базавых велічынь (каля 10800 рублёў);

— гульцы Іваноў, Усціненка, Сырэй, Шэлег, Кучкін, Баярчук, Лісічкін павінны сплаціць штраф у памеры 300 базавых велічынь (8100 рублёў) кожны. Трэнер Ігар Крывашлык таксама павінны сплаціць штраф на такую ж суму.

— гульцы Амбражэйчык, Феакцістаў і Воўкаў павінны сплаціць штраф у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў) кожны.

— Іваноў, Усціненка, Сырэй, Шэлег, Кучкін, Баярчук, Лісічкін дыскваліфікавалі да 31 мая 2021 года, то бок на адзін год. Ігар Крывашлык дыскваліфікавалі назаўсёды.

Як паведамляе прэс-служба федэрацыі хакея, спартыўную дыскваліфікацыю нельга абскардзіць у судовым парадку, але яе можна скараціць ці адмяніць па рашэнню Дысцыплінарнага камітэта.

Што кажа Следчы камітэт?

Прэс-служба Следчага камітэта 24 сакавіка паведаміла, што Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб дамоўным матчы паміж маладзечанскай і магілёўскай камандамі.

Следчыя даведаліся, што хакеістам прапанавалі грошы замежныя грамадзяне ў памеры да мільёна расійскіх рублёў.

Хакеісты не атрымалі грошай за дамоўны матч, таму што СК своечасова пачаў расследаванне.

У дачыненні да ініцыятараў дамоўнага матчу крымінальная справа выдзелена ў асобную справу для ажыццяўлення іх пераследу за мяжой.

Як развіваліся падзеі пасля «дзіўнай гульні»?  

12 лістапада 2019 года «Дынама» згуляў супраць «Магілёва» на дамашняй пляцоўцы. Следчы камітэт Беларусі палічыў дадзеную гульню дамоўнай з-за дзіўных каціровак букмекерскіх кантор.

На думку экспертаў у сферы ставак, з якімі размаўлялі журналісты «Трыбуны», дзіўныя каціроўкі ў замежных букмекерскіх канторах кажуць пра дамоўны характар матчу. Таксама спартыўныя журналісты Беларусі зрабілі выснову, што гульня была дамоўнай і па саміх падзеях: маладзечанцы прайгралі, калі вялі ў ліку 5:1.

Напрыканцы лістапада Следчы камітэт зрабіў афіцыйную заяву, маўляў, наконт гэтага матча ідзі разбіральніцтва. Федэрацыя хакея 18 лістапада паведаміла, што нічога не скажа да заканчэння следства. У той жа час «Дынама-Маладзечна» адхіліла ад гульняў Іванова, Сырэя і Шэлега. Начальнік каманды Дзмітры Мельнік казаў, што хакеістаў адхілілі з-за спартыўнага складніка, а не праз дамоўную гульню з «Магілёвам».

• Текст доступен на языке: Русский