Фота kh.vgorode.ua.

Каб мінімізаваць пагрозу распаўсюджвання каранавірусу, у Ашмянскім райвыканкаме просяць адзінокіх сталых людзей і людзей з інваліднасцю ўстрымацца ад наведвання месцаў масавага збору. 

Набыць і даставіць прадукты, тавары перашай неабходнасці для названых катэгорый людзей з іх згоды і за іх грошы змогуць грамадскія аб’яднанні і арганізацыі, ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна», паведамілі ў райвыканкаме. Заяўкі прымаюцца па тэлефонах:  (9 -01593) 7-66-26, 7-66-27, 7-66-2.

• Текст доступен на языке: Русский