Ілюстрацыйнае фота NY Times.

На брыфінгу ў Гродзенскім аблвыканкаме распавялі, як складываецца эпідэміялагічная абстаноўка ў рэгіёне.

Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Краткова паведаміла, што ў Гродзенскай вобласці пад наглядам знаходзіцца 491 чалавек. З іх 56 знаходзяцца ў стацыянарах вобласці: 41 у Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы і 15 у іншых інфекцыйных аддзяленнях.

— 25 чалавек — гэта кантакты першага ўзроўню. Яшчэ 30 — так званыя верагодныя выпадкі, то бок пацыенты, якія ў анамнезе маюць наведванне эпіднеспрыяльных краін і прыкметы рэспіраторнай інфекцыі. За апошнія суткі як верагодны выпадак быў шпіталізаваны адзін чалавек, — сказала Краткова.

Цяпер у вобласці толькі адзін пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Нагадаем, жанчына прыбыла з Італіі. Як распавяла Алена Краткова, у пацыенткі з’явіліся сімптомы пнеўманіі, і яе перавялі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Гэта рашэнне было прынята не ў сувязі з цяжарам стану, а з-за магчымых ускладненняў. У цэлым яе стан ацэньваецца спецыялістамі як стабільны са станоўчай дынамікай.

Праведзены паўторныя тэсты і ў 17 чалавек, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню і знаходзяцца ў інфекцыйным аддзяленні. Вынікі таксама адмоўныя, неўзабаве пацыенты будуць выпісаныя.

• Текст доступен на языке: Русский