Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства адукацыі ў афіцыйным тэлеграм-канале паведаміла, што не будзе адмяняць школьныя лагеры на вясновых канікулах.

Ва ўстановах адукацыі арганізуюць і будуць працаваць дзіцячыя лагеры. Бацькі могуць падаць заявы ва ўстаноўленым парадку.

Праграма знаходжання распрацоўваецца індывідуальна ў кожнай навучальнай установе з улікам усіх санітарна-прафілактычных мерапрыемстваў і рэкамендацый санэпідслужбы і Міністэрства аховы здароўя.

Вясновыя канікулы ў гэтым годзе будуць ад 30 сакавіка да 5 красавіка.

• Текст доступен на языке: Русский