Аварыя здарылася ў Маладзечне 23 лютага каля 20.40.

61-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Фольксваген Транспарцёр», рухаючыся па Вялікім Гасцінцы ў Маладзечне з боку Мінска у кірунку Смаргоні. Падчас левага павароту з Вялікага Гасцінца на вуліцу Забэйды-Суміцкага каля дома 81 «Фольксваген Транспарцёр» сутыкнуўся з «БМВ 530».

«БМВ 530» ехала ў сустрэчным кірунку. За рулём быў 19-гадовы кіроўца, які атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, расказаў старшы інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна,  вуліца  Тамары Дудко, 1-18 або па тэлефонах (8 0176)  74-53-40, 74-53-43 альбо па тэлефоне 102.