Маладзечанскі РАУС і пошукавы атрад «Анёл» шукаюць маладзечанца Андрэя Валер’евіча Абановіча.
19 сакавіка ў 6.30 мужчына пайшоў на працу з Вялікасельскай, 32-а, дзе жыве. Да сёння яго месцазнаходжанне невядомае.
Прыкметы: рост 170 сантыметраў, худы, шатэн з зялёна-карымі вачыма.
Асобыя прыкметы: татуіроўка на правым плячы, за правым вухам шоў ад аперацыі, левая нага – са слядамі хірургічных спіц.
Быў апрануты з сіне-блакітныя джынсы, зялёную куртку, сінюю байку на маланцы, чорныя туфлі.
Кама вядомае месцазнаходжанне Андрэя Валер’евіча Абановіча, паведамляйце па тэлефонах: (8 025) 959-36-48, (8 029) 181-71-29 або 102.
• Текст доступен на языке: Русский