Арганізатар абмеркавання – Вілейскі райвыканкам.
Праектуемая тэрыторыя размяшчаецца ў паўночнай частцы Вілейкі і абмежаваная:
- з захаду – чырвонымі лініямі аўтамагістралі Р29;
- з паўночнага захаду – мяжой ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны і чырвонымі лініямі вуліцы Праектуемай (працягам вуліцы Вілейскай);
- з усходу – чырвонымі лініямі вуліцы Снежкаўскай;
- з паўднёвага ўсходу – чырвонымі лініямі вуліцы Гістарычнай;
- з поўдня – чырвонымі лініямі вуліцы Добрай Волі.
На плошчы ў 11 гектараў размесціцца жылая шматкватэрная і сядзібная забудова, грамадскай забудова, дашкольныя установы.
Межы праектаванай тэрыторыі і функцыянальнае занаванне ў адпаведнасці з рэгламентамі горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Генеральны план Вілейкі» пазначаныя на схеме (галоўная ілюстрацыя ўверсе).
Этапы рэалізацыі праекта
Асваенне праектаванай тэрыторыі запланавана ў адзін этап – ад 2021 да 2027 года.
Архітэктурна-прасторавае рашэнне і планіровачная структура
Архітэктурна-прасторавае рашэнне і планіровачная структура праектаванай тэрыторыі адпавядае сучасным тэндэнцыям гарадскога развіцця, захоўвае прынцып комплекснай забудовы жылых зон, спрыяе прыцягненню інвестыцый у мікрараён.
Шматкватэрная жылая забудова
Абмежаваная:
- з захаду – чырвонымі лініямі аўтамагістралі Р29;
- з паўночнага захаду – мяжой ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны;
- з усходу – чырвонымі лініямі вуліцы Праектаванай (працягам вуліцы Вілейскай);
- з поўдня – чырвонымі лініямі вуліцы Добрай Волі.
Праект вызначае вышыню шматкватэрных жылых дамоў – да шасці паверхаў.
У межах нарматыўных патрабаванняў ужыты максімальна дапушчальны адсотак забудовы і максімальна дапушчальная шчыльнасць насельніцтва.
Прадугледжаная рацыянальная схема транспартна-пешаходнага абслугоўвання з размежаваннем транспартных і пешаходных патокаў і вынасам аўтатранспарту з двароў.
Аўтастаянкі размесцяць па вонкавым перыметры шматкватэрнай жылой забудовы.
Двары – замкнёныя. Спецыялісты разлічылі іх плошчу для наступнага праектавання гульнявых і спартыўных пляцовак, у тым ліку для дзяцей з інваліднасцю, велагаражоў, месцаў адпачынку, гаспадарчых пляцовак.
У праект уключылі мерапрыемствы па стварэнні бесперапыннага універсальнага безбар’ернага асяроддзя.
Сядзібная жылая забудова
Абмежавана:
- з захаду – чырвонымі лініямі вуліцы Праектаванай (працягам вуліцы Вілейскай);
- з паўночнага захаду – мяжой ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны;
- з усходу – чырвонымі лініямі вуліцы Снежкаўскай;
- з паўднёвага ўсходу – чырвонымі лініямі вуліцы Гістарычнай;
- з поўдня – чырвонымі лініямі вуліцы Добрай Волі.
Праектам прадугледжана размяшчэнне 19 зямельных участкаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.
З іх дзесяць – у межах вуліц Праектуемай, Снежкаўскай, завулка Снежкаўскага. Дзевяць – у межах вуліц Праектуемай, Вясковай, Гістарычнай, Добрай Волі.
Сацыяльная інфраструктура
- дзіцячы садок на паўднёвым усходзе мікрараёна – скрыжаванне вуліц Добрай Волі і Гістарычнай;
- шматфункцыянальны аб’ект абслугоўвання мікрараённага значэння – на паўднёвым захадзе мікрараёна (уздоўж вуліцы Добрай Волі блізу аўтамагістралі Р29, уезд са скрыжавання вуліцы Гарадзішчанскай.
Парадак і тэрміны правядзення грамадскага абмеркавання
Грамадскае абмеркаванне правядуць ад 6 красавіка па 1 мая ўключна. Азнаёміцца з экспазіцыяй праекта можна ад 6 красавіка па 20 красавіка ўключна ад 8.00 да 13.00 і ад 14.00 да 17.00 у холе райвыканкама па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 40.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 8 красавіка ў 18.00 у зале пасяджэнняў райвыканкама.
З матэрыяламі праекта можна азнаёміцца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання: у электронным выглядзе – на афіцыйным інтэрнет-сайце Вілейскага раённага выканаўчага камітэта. У папяровым выглядзе – па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 40, у працоўныя дні ад 8.00 да 13.00 і ад 14.00 да 17.00 і ў дзень прэзентацыі праекта да 19.00.
Кантактная асоба – начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Гарлаў Дзмітрый Сяргеевіч. Тэлефон: +375 (1771) 5-42-62 e-mail: arh@vileyka.minsk-region.by у працоўныя дні ад 8.00 да 13.00 і ад 14.00 да 17.00.
Заўвагі і прапановы прымаюцца пісьмова ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання па электроннай і папяровай пошце, у журнале па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у райвыканкаме.
• Текст доступен на языке: Русский