Смаргонскія пагранічнікі затрымалі двух парушальнікаў. Прыйшлося нават страляць

Смаргонскія пагранічнікі затрымалі двух жыхароў Паставаў, якія мелі намер перанесці кантрабанду ў Літву. Пагранічнікі пры затрыманні прымянялі зброю, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

23 сакавіка смаргонскія пагранічнікі атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы парушэння закона і арганізавалі засаду. Раніцай 24 сакавіка на ўчастку заставы «Ярава» пограннаряд знайшоў дваіх невядомых, якія накіроўваліся ў бок мяжы. Кожны з іх нёс па дзве скрынкі з таварамі падакцызнай групы.

На неаднаразовыя патрабаванні пагранічнікаў спыніцца, мужчыны пачалі ўцякаць. Старэйшы пагранічнік зрабіў два папераджальных стрэлы. У выніку адзін з уцекачоў спыніўся, а другі працягнуў уцякаць.

Пасля затрымання аднаго парушальніка двое пагранічнікаў — чацвёртакурснікі Інстытута пагранслужбы, якія праходзяць стажыроўку ў Смаргонскай пагрангрупе – яшчэ на працягу двух кіламетраў пераследавалі, а затым і затрымалі яго змоўшчыка.

З-за таго, што мужчына аказваў супраціў, курсантам прыйшлося ўжыць фізычную сілу і спецыяльныя сродкі.

У ходзе далейшых мерапрыемстваў у чатырох кіламетрах ад мяжы каля вёсцы Турлы знайшлі аўто, на якім правапарушальнікі заехалі ў памежную зону.

У дачыненні да затрыманых распачалі адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму, спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы і непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб.

Акрамя таго, супрацоўнікі мытні пачалі працэс за парушэнне правілаў перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу.

• Текст доступен на языке: Русский