Фота TUT.BY.

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што па стане на 25 сакавіка ў Беларусі зафіксавана 86 выпадкаў каранавіруса. Два дні таму называлася лічба 81 чалавек.

«На сёння ў Беларусі праведзена каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19. Ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў.

• Текст доступен на языке: Русский