Як паведамілі нам арганізатары Фэсту, з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі традыцыйнае красавіцкае свята пераносяць на 19-20 верасня.
– Мы клапоцімся пра ўдзельнікаў і экскурсантаў. Таму, у сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміялагічным становішчам у Беларусі і свеце, вымушаныя перанесці Фэст Экскурсаводаў 2020, – паведамілі арганізатары.
Зарэгістраваць свае маршруты і сачыць за навінамі вы зможаце на сайце https://festguides.by .
Нагадаем, што 11 Фэст экскурсаводаў меўся адбыцца 25-26 красавіка.