У Мінскай вобласці 38% загінулых у ДТЗ былі п’янымі

У Мінскай вобласці 38% загінулых у ДТЗ знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Аб гэтым паведамляе БелТА старшы памочнік пракурора вобласці Уладзімір Непакупны.

Па статыстыцы, з пачатку года 62% смяротных аварый здарылася з-за парушэння ПДР. Усяго па гэтай прычыне загінулі 25 чалавек.

— Пры гэтым 38% пацярпелых на момант гібелі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, — адзначыў Непакупны.

У цёмны час адбываецца больш 70% смяротных ДТЗ.

Больш за трэць аварый адбылося па віне кіроўцаў.

Істотна вырасла колькасць аварый з гібеллю ў Барысаўскім, Дзяржынскім, Клецкім, Лагойскім, Мінскім, Салігорскім раёнах. Фактаў гібелі ў ДТЗ непаўналетніх не зафіксавана. Акрамя таго, на 38% узрасла колькасць пацярпелых у аварыях, раненні атрымалі 135 чалавек. Больш за ўсё такіх выпадкаў у Мінскім, Маладзечанскім, Слуцкім, Дзяржынскім, Смалявіцкім раёнах.