На месцы здарэння. Фота УУС Гродна.

Ноччу 24 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу Смаргонскага РАУС паведамілі пра тое, што на ахоўнай стаянцы адной з арганізацый горада знаходзіцца невядомы вельмі п’яны маладзён.

Прыбыўшы на месца, праваахоўнікі затрымалі грамадзяніна. А раніцай правялі следчыя дзеянні і аператыўна-вышукавыя мерапрыемствы.

Тады высветлілі, што ўначы грамадзянін пашкодзіў секцыю плота, а таксама разбіў люстэрка задняга віду ў цягачы «Рэно». Праваахоўнікі пачалі абыходзіць бліжэйшыя дамы. Паблізу аднаго з іх убачылі яшчэ дзве пашкоджаныя машыны. У аўтамабіля «Фіат» было разбітае пярэдняе шкло на правых дзвярах, а ў «Опеля» былі ідэнтычныя пашкоджанні, толькі ўжо з боку дзвярэй кіроўцы. Машыны стаялі без парушэння правілаў дарожнага руху.

23-гадовы жыхар Смаргоні пашкодзіў іх з хуліганскіх пабуджэнняў. На момант затрымання ў выдыханым паветры ў падазраванага зафіксавалі без малога два праміле алкаголю. Падазраваны не змог патлумачыць праваахоўнікам, чаму ён разбіў аўтамабілі і пашкодзіў плот. Раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

• Текст доступен на языке: Русский