Фота Настассі Уткінай.

27 мая ДАІ Маладзечна праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Прышпіліся да бяспекі!».

У гэты дзень работнікі ДАІ звернуць увагу на выкарыстанне рамянёў бяспекі кіроўцамі і пасажырамі. За гэтае парушэнне, згодна з часткай 4 артыкула 18.12. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях на кіроўцу можа быць накладзены штраф ад 54 да 135 рублёў.

Паводле даследаванняў, праведзеных у розных краінах, аналіз шасці мільёнаў ДТЗ, у якіх удзельнічала каля 12 мільёнаў чалавек, паказаў, што пад час выкарыстаньня рамянёў бяспекі ў складаных умовах смяротных зыходаў у два разы менш.

Для людзей, выкінутых з аўтамабіля, верагоднасць загінуць у 40-50 раз большая, чым для пакінутых у машыне. Статыстыка ДТЗ паказвае, што 80% кіроўцаў і пасажыраў, якія карысталіся рамянём бяспекі, трапіўшы ў ДТЗ, не атрымалі ніякіх раненняў.

Фірмы-вытворцы аўтамабіляў, абсталяваных падушкамі бяспекі, сцвярджаюць, што названыя прылады эфектыўныя толькі пры выкарыстанні кіроўцамі і пасажырамі рамянёў бяспекі.

• Текст доступен на языке: Русский