Фота rbk.ru.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў тыдзень ад 30 сакавіка да 5 красавіка выхадным. Пра гэта ён заявіў у звароце да нацыі.

— Доўгія выхадныя прадугледжаны, каб знізіць хуткасць распаўсюджвання хваробы. Звяртаюся да ўсіх грамадзян краіны, давайце не будзем паступаць, палагаючыся на наш рускі «авось», — сказаў Пуцін.

Ён падкрэсліў, што ўсе экстранныя службы, аптэкі, крамы, банкі, транспарт і органы ўлады працягнуць працу.