Фота NY Times.

Пацвердзілі яшчэ адзін выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Гродне. Усяго ў Беларусі зафіксавалі на 25 сакавіка 86 выпадкаў.

Як паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Краткова, 29-гадовы гродзенец вярнуўся ў краіну самалётам са Швецыі.

У Еўропе ён працаваў кіроўцам-дальнабойнікам. Ён здаў мазок на каранавірус, які паказаў станоўчы вынік. Маладога чалавека шпіталізавалі ў абласную інфекцыйную бальніцу. Клінічных сімптомаў каранавіруснай інфекцыі ён не мае. Цяпер усталёўваецца круг яго кантактаў першага і другога ўзроўня.

Нагадаем, раней у жанчыны з Гродна знайшлі каранавірус. Яна вярнулася дадому з Італіі.

• Текст доступен на языке: Русский