Фота stereo-news.com.

На адной з гандлёвых інтэрнэт-пляцовак 17-гадовы маладзечанец выставіў на продаж мабільны тэлефон коштам дзевесце рублёў. Аб’ява зацікавіла аднаго пакупніка, які прапанаваў абмен на больш новую мадэль без даплаты, але і без гарантыі.

Яны дамовіліся выслаць гаджэты адзін аднаму поштай. Маладзечанец гэта зрабіў. А невядомы замест чаканага смартфона выслаў тэлефон іншай маркі, да таго ж у разабраным выглядзе. Пасля гэтага звязацца з партнёрам хлопец з Маладзечна не змог. З заявай ён звярнуўся ў міліцыю, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Па факце здарэння праводзяць праверку. Міліцыя папярэджвае, што, адпраўляючы незнаёмым асобам тавар альбо пералічваючы грошы на электронны рахунак, Вы не маеце гарантый іх вяртання, калі здзелка не адбылася.

Не варта давяраць суразмоўцам па той бок манітора, нават калі яны дасылаюць пашпартныя дадзеныя, копіі дакументаў, папярэджваюць у міліцыі. Часам зламыснікі выкарыстаюць для махінацый чужыя персанальныя дадзеныя і фіктыўныя дакументы.

• Текст доступен на языке: Русский