Ілюстрацыйнае фота cleanadvice.ru.

Днямі ў Маладзечанскі РАУС звярнулася 37-гадовая гараджанка. Жанчына распавяла, што перавяла немалую суму грошай на рахунак інтэрнэт-крамы ў якасці перадаплаты за дублёнку, але тавар не атрымала.

Праваахоўнікі высветлілі, што пацярпелая у сацыяльнай сетцы Instagram знайшла акаўнт па продажы жаночага адзення. Жанчыну зацікавіла дублёнка. Менеджэр інтэрнэт-крамы, ад імя якога вялася перапіска, папярэдзіў маладзечанку, што набыць тавар можна толькі на ўмовах стоадсоткавай перадаплаты. А атрымаць замову – альбо поштай, альбо забраць у Мінску.

Вызначыўшыся з мадэллю і колерам дублёнкі, жанчына паверыла на слова і ўнесла 70 рублёў на паказаны нумар банкаўскай карты. Але тавар пакупніца не атрымала. А прадавец зусім перастаў выходзіць на сувязь.

Па дадзеным факце супрацоўнікамі крымінальнага вышуку праводзяць праверку.

Маладзечанскі РАУС нагадвае, калі Вам прапануюць тавар па выгаднай цане і просяць за яго перадаплату з аргументам, што шмат замоў тавар атрымае іншы пакупнік, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра махлярства.

Такі ход свайго роду прынада: у патэнцыйных ахвяр  раптоўна узнікае жаданне набыць рэч, што ўсыпляе іх пільнасць, распавялі ў Маладзечанскім РАУС.

 

• Текст доступен на языке: Русский