Фота wday.ru.

Учора ўвечары, 24 сакавіка ў вёсцы Абадоўцы Ільянскага сельсавета знайшлі труп жанчыны без прыкмет гвалтоўнай смерці.

Ён ляжаў на двары адной з нежылых хат у вёсцы. Як паведамілі ў Вілейскім РАУС, устанавілі, што гэта 79-гадовая жыхарка Ільі, якая знікла зімой.

Нагадаем, што 24 студзеня раніцай лёгка апранутая жанчына выйшла з дома па 17 Верасня ў Ільі і знікла. Яе шукала міліцыя Вілейкі і валанцёры.

 

• Текст доступен на языке: Русский