У Астравецкім раёне вартаўнік скраў 290 кг кукурузы. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ

На Астравеччыне вартаўнік адной з сельгасарганізацый скраў 290 кілаграмаў кукурузы. Пра гэта БелТА паведамляе са спасылкай на УУС Гродзенскі аблвыканкам.

Зламыснік познім вечарам перавозіў кукурузу на легкавых аўтамабілях. Яго спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Выкрадзенае канфіскавалі, за крадзежы склалі адміністрацыйныя пратаколы па ч.1 ст.10.5 (дробны крадзеж) КаАП.