2017 год. Вова Буркевіч з падарункамі ад РГ.

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Сёння прымаем віншаванні і цёплыя словы ад нашага чытача з Ільі, дзесяцікласніка Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця Уладзіміра Буркевіча.

– Хачу павіншаваць з 25-годдзем любімую «Рэгіянальную газету». Жадаю рэдакцыі заставацца такой жа цікавай і пазнавальнай. Дзякуй вам за конкурсы, віктарыны, якія ладзіць ваша газета і, канешне, за падарункі.

З газетай мяне пазнаёміла мама, Людміла Буркевіч, вельмі даўно. А я з радасцю працягваю знаёмства.

Люблю раніцай зайсці на сайт rh.by і пачытаць гарачыя навіны «Рэгіянальнай газеты». Было ўдвая прыемна, што там я мог прачытаць і пра сябе, пра ўласныя захапленні, пра свайго брата, пра нашу сям’ю. Гэта дапамагло мне яшчэ больш пераканацца, што я раблю ўсё правільна. Мае дзіцячыя захапленні, пра якія некалі пісала «Рэгіянальная газета», дапамаглі мне вызначыцца з выбарам далейшага жыццёвага шляху.

Дзякуй вам, што вы ёсць! І дзякуй за вашы матэрыялы – на роднай мове!

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.

Фота забяспечанае Людмілай Буркевіч.