Фота finstat.info.

На Беларускай валютна-фондавай біржы 26 сакавіка прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель пасля двух дзён ўмацавання аднавіў паніжэнне да даляра і еўра. Аб гэтым паведамляе TUT.BY.

Долар вырас на 0,43%, ці на BYN 0,0111 — да 2,59 рубля.

Еўра падаражэў на 1,37%, ці на BYN 0,0383 – да 2,8287 рубля.

Расійскі рубель знізіўся на 0,86%, ці на BYN 0,0285 — да 3,2957 беларускага рубля за 100 расійскіх рублёў.