Жыхар Вілейкі звярнуўся ў міліцыю з падзякай у адрас першага намесніка начальніка Вілейскага РАУС, начальніка крымінальнай міліцыі, падпалкоўніка Дзмітрыя Сухоцкага. Міліцыянер знайшоў і вярнуў вілейчуку згублены кашалёк з вялікай сумай грошай.
– Высветлілася, што з-за няўважлівасці ў сталовай у мужчыны з кішэні выпаў кашалёк. Яго і знайшоў наш супрацоўнік, які таксама прыйшоў паабедаць у гэтую сталовую, – распавёў начальнік Вілейскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Бяндасаў.
Дзмітры Сухоцкі паведаміў кіраўніцтву сталовай пра знойдзены кашалёк і папрасіў перадаць уладальніку, каб той звяртаўся за кашальком у дзяжурную частку міліцыі. У выніку грошы ўдалося вярнуць. Уладальнік які аб’явіўся ў той жа дзень.
Мужчына падзякаваў міліцыянеру за прафесіяналізм і аператыўнасць, заявіўшы, што такія ўчынкі дапамагаюць паверыць у чалавечую прыстойнасць і гонар супрацоўнікаў міліцыі.
Аляксандр Беяндасаў, звяртаючыся да грамадзян, адзначыў, што за прысваенне знойдзенай заведама чужой маёмасці надыходзіць адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 10.6 КоАП, а наўмыснае прысваенне ў асабліва буйным памеры – крымінальную па артыкуле 215 КК.