Фота e-news.su.

Гэта Павел Валянцінавіч Губко.

Як паведамляюць у райвыканкаме, Павел Валянцінавіч курыруе пытанні развіцця прамысловасці, эканомікі, бюджэтна-падатковай, грашова-крэдытнай палітыкі, працы, занятасці, прадпрымальніцтва і інвестыцыцый, энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, транспарту і камунікацый, антыманапольнай палітыкі, статыстыкі і аналізу, вытворчай інфраструктуры, гандлю, грамадскага харчавання, цэн, бытавога абслугоўвання і аказання паслуг насельніцтву, рэкламы, мытнай справы, прыдарожнага сэрвісу і іншыя.

Раней на гэтай пасадзе працаваў Генадзь Актанаровіч.

Да прызначэння Павел Губко быў першым намеснікам Маладзечанскай інспекцыі па падатках і зборах, уваходзіў у склад камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў інспекцыі. Пакуль месца першага намесніка на сайце ўстановы пазначанае як вакантнае.

 

• Текст доступен на языке: Русский