Фота blogs.scientificamerican.com.

Кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэісус на брыфінгу ў Жэневе заявіў, што для поўнай перамогі над каранавірусам неабходны цэлы комплекс мераў, які дазволіць у будучыні не паўтарыць аднаўлення эпідэміі.

Таксама Гебрэісус адзначыў, што самаізаляцыя грамадзян і каранцін не дапамогуць канчаткова перамагчы пандэмію каранавіруса.

Паводле яго слоў, падобныя меры дазваляюць выйграць час у барацьбе з распаўсюджваннем хваробы, аднак для выратавання жыццяў гэтага недастаткова.

Гебрэісус сказаў, што існуе шэсць спосабаў дамагчыся прарыву ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса.

Першапачаткова неабходна палепшыць сістэму аховы здароўя і падрыхтаваць медыцынскі персанал, гатовы працаваць з хворымі. Таксама неабходна знайсці ўсіх інфіцыраваных і павялічыць колькасць тэстаў на каранавірус.

Па словах кіраўніка СААЗ, трэба вызначыць, адаптаваць і абсталяваць сродкі, якія выкарыстоўваюць для лячэння і ізаляцыі пацыентаў.

У кожнай краіне павінны быць выразны план і працэс каранціну кантактаў з хворымі на каранавірус. А ўрады краін павінны пераарыентавацца на падаўленне і кантроль COVID-19.