Фота radzima.org.

Пра гэта распавялі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Вілейскага райвыканкама.

Цяпер адкрытым акцыянерным таварыствам «Сцешыцы» кіруе Юры Іосіфавіч Сухой. Да свайго новага прызначэння Юры Іосіфавіч таксама працаваў у сельскай гаспадарцы Вілейшчыны. Ён быў дырэктарам філіяла прадпрыемства «Малочны Гасцінец» «Юнік-Агра». У 2018 годзе «Юнік-Агра» пад кіраўніцтвам Юрыя Сухога прызналі пераможцам раённых спаборніцтваў па нарыхтоўцы травяных кармоў.

Асноўныя накірункі сельгаспрадпрыемства «Сцешыцы» – гэта мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне збожжа, бульбы, траў і лёну.

• Текст доступен на языке: Русский