Доктар Джон Уілсан тлумачыць уздзеяння COVID-19 — ад адсутнасці сімптомаў да цяжкай хваробы.
Тое, што мы ведаем пра вірус з назвай COVID-19, пачалося напрыканцы 2019 года з групы выпадкаў пнеўманіі з невядомай прычынай. Пасля гэту прычыну знайшлі.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) 11 сакавіка аб’явіла пандэмію. Аднак большасць людзей, якія хварэюць COVID-19, меюць толькі лёгкія сімптомы. Хвароба нагадвае прастуду.
СААЗ кажа, што каля 80% людзей з COVID-19 папраўляліся без якога-небудзь спецыяльнага лячэння. Толькі адзін чалавек з шасці сур’ёзна захварэў і «з цяжкасцю дыхае».
Такім чынам, як COVID-19 можа развіцца ў больш сур’ёзнае захворванне з пнеўманіяй. І што ў гэтым выпадку адбываецца з нашымі лёгкімі і целам?

Як вірус уплывае на людзей?
Guardian Australia паразмаўляла з прафесарам Джонам Уілсанам. Уілсан з’яўлецца абраным прэзідэнтам Каралеўскага аўстралійскага каледжа дактаром і доктарам-рэспіратолагам.
Ён кажа, што амаль усе сур’ёзныя наступствы COVID-19 характарызуюцца пнеўманіяй.
Уілсан кажа, што людзей, якія захварэлі на COVID-19, можна падзяліць на чатыры шырокія катэгорыі.
Найменш сур’ёзнай катэгорыяй з’яўляюцца тыя пацыенты, якіх называюць «субклінічнымі». Яны маюць вірус, але не без сімптомаў.
Далей ідуць тыя, у каго інфекцыя верхніх дыхальных шляхоў. Па словах Уілсана, яна «азначае, што ў чалавека жар і кашаль і, магчыма, больш лёгкія сімптомы, такія як галаўны боль або кан’юктывіт».
— Людзі з нязначнымі сімптомамі ўсё яшчэ могуць перадаваць вірус, але могуць не ведаць аб гэтым, — сказаў доктар.
Самая вялікая група з тых, у каго тэст паказаў станоўчы вынік COVID-19, людзі, якія часцей за ўсё звяртаюцца ў бальніцы і за хірургічнымі аперацыямі. Гэта тыя людзі, у якіх з’яўляюцца тыя ж сімптомы грыпу, якія звычайна не даюць ім працаваць.
У чацвёртай групы, па словах Уілсана, разаўецца цяжкае захворванне з пнеўманіяй.
— У Ухані высветлілася, што з тых, хто здаў станоўчы аналіз і звярнуўся па медыцынскую дапамогу, прыкладна у 6% былі цяжкія варыяцыі захворвання.
СААЗ кажа, што пажылыя людзі і людзі з такімі праблемамі, як высокі крывяны ціск, праблемы з сэрцам і лёгкімі або дыябет, з большай верагоднасцю могуць захварэць на каранавірус с цяжкімі наступствамі.

Як развіваецца пнеўманія?
У людзей з COVID-19 развіваецца кашаль і ліхаманка. Па словах Уілсана, гэта з’яўляецца вынікам інфекцыі, якая дасягае паветраных каналаў. Гэтыя каналы праводзяць паветра паміж лёгкімі і знешняй асяроддзем.
— Паверхня паветраных каналаў пашкоджваецца. Гэта выклікае запаленне. У сваю чаргу раздражняюцца нервы ў слізістай абалонцы дыхальных шляхоў. Проста пылінка можа стымуляваць кашаль. Калі стан пагаршаецца, воздух ідзе толькі газаабменых вузлоў, якія знаходзяцца ў канцы паветраных праходаў. Потым запыляюцца паветраныя мяшэчкі — яны знаходзяцца на дне нашых лёгкіх. Гэты працэс і выклікае пнеўманію.
Уілсан сказаў, што лёгкія ў такім стане не могуць атрымліваць дастатковую колькасць кіслароду ў крові, зніжаючы здольнасць арганізма паглынаць кісларод і пазбаўляцца ад вуглякіслага газу.
— Гэта звычайная прычына смерці ад цяжкай пнеўманіі, — адзначае доктар.

Як можна лячыць пнеўманію?
Прафесар Крысціна Джэнкінс, старшыня Lung Foundation Australia і вядучы доктар-рэспіратолаг, сказала Guardian Australia:
— На жаль, пакуль у нас няма нічога, што магло б спыніць захворванне пнеўманіяй COVID-19. Мы спадзяемся, што мы знойдзем камбінацыі вірусных і супрацьвірусных прэпаратаў, якія могуць быць эфектыўнымі. На дадзены момант не існуе якога-небудзь устаноўленага лячэння, акрамя таго, які падтрымлівае і якое мы даем людзям у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Мы падтрымліваем высокі ўзровень кіслароду, пакуль іх лёгкія не змогуць нармальна функцыянаваць.
Уілсан кажа, што пацыенты з віруснай пнеўманіяй таксама схільныя рызыцы развіцця другасных інфекцый, таму іх таксама будуць лячыць антывіруснымі прэпаратамі і антыбіётыкамі.
— У некаторых сітуацыях гэтага недастаткова. Пнеўманія не аслабла, а пацыенты не выжылі.
Ці адрозніваецца пнеўманія COVID-19?
Джэнкінс кажа, што пнеўманія COVID-19 адрозніваецца ад найбольш распаўсюджаных выпадкаў, з якімі людзі трапляюць у бальніцы.
— Большасць вядомых нам тыпаў пнеўманіі, з якімі мы звяртаемся ў бальніцу, з’яўляюцца бактэрыяльнымі і рэагуюць на антыбіётык.
Уілсан кажа, што ёсць доказы таго, што пнеўманія, выкліканая COVID-19, можа быць асабліва сур’ёзнай. Выпадкі каранавіруснай пнеўманіі маюць тэндэнцыю паражаць усе лёгкія, а не толькі маленькія часткі.
— Калі ў нас ёсць інфекцыя ў лёгкіх і, калі яна закранае паветраныя мяшкі, то рэакцыя арганізма — спачатку паспрабаваць знішчыць вірус і абмежаваць яго размнажэнне.
Але Уілсан адзначае, што гэты «механізм першага рэагавання» можа быць парушаны ў некаторых групах, у тым ліку ў людзей з захворваннямі сэрца і лёгкіх, дыябетам і пажылых людзей.
— Узрост з’яўляецца асноўным паказчыкам рызыкі смерці ад пнеўманіі. Пнеўманія заўсёды сур’ёзная для пажылога чалавека і фактычна была адной з асноўных прычын смерці сярод пажылых людзей. Цяпер у нас вельмі добрыя метады лячэння пнеўманіі. Важна памятаць, што незалежна ад таго, наколькі вы здаровыя і актыўныя, рызыка захварэць на пнеўманію павялічваецца з узростам. Гэта таму, што наша імунная сістэма натуральным чынам слабее, і нашым арганізмам становіцца ўсё цяжэй змагацца з інфекцыямі і хваробамі, — сказала Джэнкінс.