Фота sb.by.

Сёння здымалі сцэны каля гандлёвага цэнтра «Модуль». 

Кінакампанія здымае серыял-трылер «У пошуках анёла».

Гэта вострасюжэтны дэтэктыў. Рэжысёр карціны Ігар Чацверыкоў, аўтар сцэнара Валянцін Залужны, паведамляе «Беларусьфільм».

Аператыўны супрацоўнік раённага аддзялення міліцыі капітан Сяргей Адзінцоў і дзіцячы псіхролаг Аксана Палісевіч расследуюць знікненне і смерць падлеткаў, якія ўзрушылі невялікі правінцыйны горад. Расследванне прыводзіць спецыялістаў у дзіцячы дом, зачыненыя дзверы якога хаваюць шмат таямніц і драматычных гісторый выхаванцаў, пазбаўленых любові і бесклапотнага дзяцінства.

• Текст доступен на языке: Русский