Вязынка. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць і без ападкаў. Ноччу ад нуля да -6 градусаў, месцамі да -8. Удзень +10…+16.

У суботу, 28 сакавіка, таксама без ападкаў. Уначы будзе -3…+4. Днём +11…+17.

Ад нядзелі, 29 сакавіка, надвор’е пачне мяняцца. Атмасферны ціск стане падаць, уладу над надвор’ем возьме атмасферны фронт. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які будзе пераходзіць у мокры снег.

Уначы ад нуля да +5. Днём — ад +3 на паўночным захадзе да +16 на паўднёвым усходзе краіны.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор’я будзе вызначаць няўстойлівая халодная паветраная маса. Уначы ад -5 да +2, днём ад нуля да +7. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты паўночны вецер. Месцамі мокры снег, у асобных раёнах зноў зямлю прыцярушыць снегам, на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.

• Текст доступен на языке: Русский