26 сакавіка ў Маладзечне, на вуліцы Рачной, здарыўся пажар у жылым доме. У ім загінуў 63-гадовы мужчына.
Пра надзвычайную сітуацыю паведамілі каля 2.30, ноччу. Тэлефанавала гаспадыня дома. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС устанавілі, што з-пад даху жылога дома ідзе дым.
Падчас тушэння пажару знайшлі загінулага – дзядзьку гаспадыні дома – паведаміла старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Марына Ганчарова.
Жыў загінулы ў пакоі з асобным уваходам. Аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў доме не было. Выгараў пакой, у якім жыў загінулы, згарэў дах ва ўсм доме. Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага.
ГРАНС Маладзечна нагадвае, што курэнне ў ложку – адна з асноўных прычын пажараў і смерці беларусаў. Чалавек падвяргае рызыцы не толькі сябе, але і блізкіх. У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112.
Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Марынай Ганчаровай.
• Текст доступен на языке: Русский