Фота Настассі Уткінай.

Аварыя адбылася сёння каля 9:30 гадзін на аўтадарозе Маладзечна-Валожын.

60-гадовы кіроўца ехаў у бок Маладзечна ў раёне Цюрлей. На закругленні дарогі ўлева выехаў на правую абочыну, затым выехаў на сустрэчную паласу. Пасля гэтага кіроўца з’ехаў у кювет.

Машына ў кювеце перавярнулася, а кіроўцу выкінула з аўтамабіля. Ён загінуў на месцы.

Загінулы не быў прышпілены, удакладняе дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош. Рамяні бяспекі маглі бы выратаваць мужчыну жыццё.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

• Текст доступен на языке: Русский