Для многіх пашпартнае фота – самы сур’ёзны кампрамат. Адзінкі задаволеныя гэтым здымкам.
Які ж сакрэт у тых людзей, што добра атрымліваюцца нават у пашпарце? Пра гэта расказвае адміністратар фотацэнтра «А4» у Маладзечне Станіслаў Рачыцкі.
Існуе некалькі складнікаў для таго, каб атрымаць якасны і прывабны здымак. Частка патрабаванняў адносіцца да студыі, у якой робіце фота. А пра іншыя рэчы патрэбна паклапаціцца вам самім.
Прыгожае фота зробяць толькі ў фотастудыі
Здавалася б, калі ў кожнага тэлефон з камерай, для чаго прафесійныя фотастудыі? Але дастаткова адзін раз зрабіць здымак на прафесійнае абсталяванне, каб зразумець, у чым розніца.
Студыя забяспечыць вам прафесійную фотакамеру, фотааб’ектыў і студыйнае асвятленне. Усё гэта дапаможа вам на звычайнай фотакартцы выглядаць найлепшым чынам.
Дасведчаны фатограф – яшчэ адзін пункт, які абавязкова патрэбны для ўдалай здымкі. З боку ён убачыць, якім чынам зрабіць здымак як мага лепшым. А досвед дапаможа пазбегнуць памылак.
Але на гэтым справа не заканчваецца. Нават удалы здымак могуць сапсаваць няякасныя матэрыялы. Так што для добрага выніку спатрэбіцца якасная фотапапера і прафесійная тэхніка для друку.
Прафесійны падыход да фота дапаможа адлюстраваць на фота самыя лепшыя вашы бакі і падкрэсліць прыгажосць.
Як рыхтавацца кліенту
Але многае залежыць і ад вас. У першую чаргу пастарайцеся быць у добрым настроі. Пазітыў будзе упрыгожваць здымак. Калі ж з настроем не вельмі, не перажывайце, мы выправім.
Пастарайцеся выспацца перад днём, калі пойдзеце на здымку. Выгляд адпачнуўшага чалавека з добрым настроем адразу нясе пазітыў і іншым.
Паклапаціцеся пра знешні выгляд. Памыйцеся. Жанчыны могуць нанесці макіяж, у якім падкрэсляць бровы і вейкі. Пазбягайце ў макіяжы яркіх колераў, перламутравых і глянцавых тэкстур.
Падумайце пра прычоску. Для кароткіх стрыжак гэта можа быць акуратна прычасаная ўкладка. Людзям з доўгімі валасамі лепш зрабіць прычоску, пры якой відаць вушы.
Пазбягайце яркіх колераў у адзенні. Аддайце перавагу нейтральным колерам. Добра, калі ля твара будуць светлыя адценні – бежавыя, шэрыя, белыя.
Нават калі ў вас не было магчымасці загаддзя прычасацца і выспацца, усё роўна прыходзьце ў фотацэнтр «А4». Майстар студыі справіцца з усімі недахопамі.
Не бойцеся часовых дэфектаў на твары, тыпу прышчэй. Лепш іх не замазваць. Майстар лёгка прыбярэ іх у графічным рэдактары.
Дзе зрабіць фота на пашпарт у Маладзечне
Зрабіць фотаздымак на дакументы, а таксама атрымаць іншыя паслугі можна ў новым цэнтры «А4» па вуліцы Касманаўтаў, 4.
Цэнтр «А4» прапануе наступнае:
- Тэрміновае фота на дакумента
- Ксеракопія, сканы, раздрукоўка
- Фотадрук
- Ламініраванне
- Візіткі, лістоўкі
- Друк на кубках, магнітах, майках
- Шыльды з адрасам
- Халсты
- Бэйджы
- Календары
- Пракат фотатэхнікі
- Праяўка фотаплёнкі, алічбоўка фотаплёнкі
- Рамкі, батарэйкі, альбомы, офісную і фотапаперу.
Кантакты цэнтра «А4»
Пошта: 5001337@mail.ru. Тэлефон: +375 25 500-13-37.
УНП 692245027
• Текст доступен на языке: Русский