Фота Матэа Біата guardian.com.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў Беларусі 94 выпадкі каранавіруснай інфекцыі.

У Беларусі правялі каля 24 тысяч тэстаў на COVID-19. Ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыента. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 62 пацыентаў.