У Маладзечанскі РАУС звярнуўся 52-гадовы маладзечанец. Мужчына паведаміў, што 10 сакавіка на тэрыторыі гімназіі №7 на зямлі знайшоў дакументы на імя Уладзіміра Уладзіміравіча Агародніка, 1968 года нараджэння.
Знойдзеныя дакументы – гэта працоўная кніжка, пашпарт, ваенны білет, страхавое пасведчанне, картка самастойнага пошуку працы. Дакументы мужчына прынёс у міліцыю.
Пра страту дакументаў у РАУС ніхто не паведамляў, кажа афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.
Маладзечанскі РАУС просіць уладальніка дакументаў або людзей, якія яго ведаюць, звярнуцца ў РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага 23 альбо па тэлефонах 8 (029) 558-78-21, 8 (0176) 77-16-56, 102.