Фота stereo-news.com.

26 сакавіка суд Маладзечанскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні маладзечанца ў ілжывым паведамленні пра замініраванне, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда.

Абвінавачваны, знаходзячыся дома ў стане алкагольнага ап’янення з мабільніка патэлефанаваў у аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАНС. Ён паведаміў, што яму нібыта невядомая жанчына патэлефанавала і сказала пра тое, што рыхтуюцца выбухі ў навучальных установах Маладзечна, пры гэтым заведама усведамляючы, што  звесткі несапраўдныя.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у заведама ілжывым паведамленні пра выбух і прызначыў пакаранне ў выглядзе арышту на два месяцы. Таксама абвінавачаны будзе прымусова лячыцца ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

• Текст доступен на языке: Русский