На месцы здарэння. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Раніцай рабочыя адной з будаўнічых арганізацый прыйшлі на аб’ект і не знайшлі ў бытоўцы будаўнічы інструмент.

Прыбыўшы на месца, следча-аператыўная група зафіксавала сляды пранікнення невядомых у будаўнічы вагончык на вуліцы Міра. Аказалася, на ноч замыкаўся ён на навясны замок, а ключ захоўваўся пад ашалёўкай звонку.

У спісе зніклых прадметаў: балгарка, перфаратар, шрубавёрт, міксер і іншыя інструменты. Як мяркуецца, панеслі з сабой зламыснікі і сам замок.

Шкода, нанесеная будаўнічаму прадпрыемству, ацэньваецца ў дзве з лішнім тысячы рублёў. Цяпер праваахо ўнікі высвятляюць абставіны крадзяжу, устанаўліваюць асобы падазраваных.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што ў непрацоўны час бытоўка не ахоўваецца. Пры гэтым сам ўчастак будаўнічай пляцоўкі таксама не агароджаны і не асвятляецца. Ключ ад вагончыка, да таго ж у адзіным экзэмпляры, захоўваўся ў даступным для старонніх людзей месцы, што і прывяло да злачынства.

Міліцыя нагадвае грамадзянам і суб’ектам гаспадарання пра неабходнасць паклапаціцца пра сваю маёмасць для таго, каб засцерагчы ўласнасць ад крадзяжу.

• Текст доступен на языке: Русский