На Мядзельшчыне абрабавалі дачу. Гаспадар кажа, што зніклі рэчы на 225 рублёў

Крадзеж адбыўся ў вёсцы Няверы Сваткаўскага сельсавета, паведамляе narachanka.by са спасылкай на РАУС.

Жыхар Мінска паведаміў, што нехта вырваў прабой дзвярэй і пранік у гараж у двары дачнага дома. Адтуль выкраў два падаўжальнікі, металічную каністру з бензінам, 2 наборы свёрдлаў, пілкі да электралобзіка, будаўнічы нож і іншае. У выніку гаспадар не далічыўся маёмасці на агульную суму больш за 225 рублёў.

Узбуджана крымінальная справа.