Фота shliah.by.

Андрэй Шыкавец нарадзіўся ў Маладзечне, правёў дзяцінства на Вілейшчыне, апошні час жыў у Астраўцы.

Школьныя гады правёў у вёсцы Вязынь Вілейскага раёна, куды пераехала сям’я з горада. Потым паступіў у Полацкі лясны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў памочнікам ляснічага ў Вілейскім лясгасе. За час працы ў лясной гаспадарцы Андрэй Шыкавец завочна скончыў БДТУ.

Ажаніўся і пераехаў жыць у Астравец. У Астравецкім лясніцтве працаваў інжынерам па ахове і абароне лесу, быў абраны старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі. У сям’і двое дзяцей — сын і дачка. Жонка Андрэя Аляксандравіча працуе на АЭС. У сувязі з новай працай мужа пасля заканчэння навучальнага года Шыкаўцы збіраюцца пераехаць у Смаргонь.